У Расіі, спадкаёмцы СССР, знішчылі чарговы помнік ахвярам камуністычнага таталітарызму. Гаворка пра помнік ахвярам савецкіх злачынстваў часоў Другой сусветнай вайны ў мясцовасці Медное. Там знаходзяцца магілы палонных Войска Польскага, забітых чэкістамі з НКУС (НКВД) у 1940 годзе. У складзе ВП былі таксама ўраджэнцы і жыхары нашай краіны.
На Польскіх вайсковых могілках у Медное, Расія, прыбралі барэльефы з выявамі польскіх вайсковых узнагарод — ордэна Virtuti Militari і Крыжа Вераснёўскай кампаніі. Паводле расійскай пракуратуры, іх прысутнасць была незаконнай, а сімвалы былі прызнаныя “антырасійскімі”. Тым часам там жа з’явіліся выявы савецкіх лідараў, у тым ліку камуністаў Іосіфа Сталіна і Фелікса Дзяржынскага.
Затое не “фашизм” як могуць напісаць некаторыя.