21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Што можна зрабіць у гэты дзень?Што можна зрабіць? Арганізу…

21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Што можна зрабіць у гэты дзень?

Што можна зрабіць?

Арганізуй ці далучайся да акцыі салідарнасці — нават маленькі жэст мае значэнне.
Надзень жоўтае ці «жоўтую бірку экстрэміста» — гэта сімвал тых, каго сістэма спрабуе зламаць.
Пішы пра палітвязняў у сацсетках — выкарыстоўвай хэштэг #PrisonersDayBelarus.
Напішы ліст зняволенаму/ай — падтрымка важная, нават калі яна віртуальная.
Ахвяруй правераным ініцыятывам, напрыклад, «Вясне».
Прыдумай свой спосаб выказаць салідарнасць — творчасць мацней за страх.

Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.

Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у сваіх гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo

Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info