Беларусы Шчэціна сабраліся на акцыю, прысвечаную гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Пасьля выбуху радыяцыя сталася кашмарам для ўсёй краіны. Адсялення з “брудных зямель”; паважныя клопаты са здароўем не толькі ў ліквідатараў, але і ў людзей, якія выйшлі на першамайскую дэманстрацыю адразу пасьля выбуху; грыбы, забруджаныя радыяцыяй… А “ўлады” ў Беларусі спрабуюць пераканаць, што ўсё добра: адмяняюць льготы для ліквідатараў, уводзяць у абарот забруджаныя землі, а перад ўсім – будуюць АЭС у Астраўцы. Навошта? Ніхто ня ведае. Ані таняй электрычнасьці, ані прыбытку ад продажаў электраэнергіі ў суседнія краіны. Але – пабудавалі. Са шматлікімі парушэннямі, без допуску міжнародных спецыялістаў… Зусім як выбары правялі.
І збіраюцца будаваць другую – калі Расея дасьць грошы. Здаецца, трагедыя Чарнобыля нічаму не навучыла рэжым.
І нават калі рэжым абрынецца, праблемы, якія ён стварае для Беларусі, трэба будзе вырашаць. Спадзяемся, што гэта яшчэ будзе магчыма, і Астравец не ператварыцца ў другі Чарнобыль!