Як абараніцца ад вярбоўкі, правакацыяў і ціску з боку спецслужбаўБеларусы ўсё часцей сутыкаюцца з па…

Як абараніцца ад вярбоўкі, правакацыяў і ціску з боку спецслужбаў

Беларусы ўсё часцей сутыкаюцца з пагрозамі падману, дэзінфармацыі і спробамі вярбоўкі. Асаблівую актыўнасць праяўляюць прадстаўнікі прапагандысцкіх структураў і сілавых ведамстваў. Яны выкарыстоўваюць асабістыя кантакты, месэнджары, ціск на сваякоў і дэзынфармацыйныя падыходы, каб выведаць інфармацыю або прымусіць супрацоўнічаць.

Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў асноўныя меры засцярогі, якія дапамогуць захаваць бяспеку вам і вашым блізкім.

Калі вы атрымліваеце паведамленне ад прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, журналістаў або актывістаў – заўсёды правярайце сапраўднасць. Звяжыцеся з імі праз афіцыйныя каналы (публічныя акаўнты, сайты) і пераканайцеся, што вы размаўляеце з рэальным чалавекам, а не з ашуканцам. 

Калі ласка, выкарыстоўвайце ўсе магчымасці, якія дапамагаюць захаваць сваю лічбавую бяспеку!