Вэбінар пра аўтарскае права ў літаратурнай сферы да “Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права” ад …

Вэбінар пра аўтарскае права ў літаратурнай сферы да “Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права” ад Беларускага ПЭН і WKB Lawyers

Для каго: беларускія #аўтары/-кі, #перакладчыкі/-цы, #карэктары/-кі, #рэдактары/-кі, #дызайнеры/-кі вокладак, #выдавецтвы, прадстаўнікі/-цы літаратурных арганізацый; усе, каго цікавіць аўтарскае права і кніжная сфера.
Калі: 23 красавіка, 16:00-18:00 (CET).
Мова: польская з каментарамі па-беларуску.

Юрыдычны #вэбінар пра правы, дамовы, роялці, баланс інтарэсаў, добрыя практыкі юрыдычных адносін у кніжнай сферы і іншыя практычныя аспекты (польскае і еўрапейскае прававое рэгуляванне).
Спікеркі:
– Паўліна Масьляк-Стэпнікоўска (дарадца, адвакатка) – экспертка ў галіне аўтарскага права і інтэлектуальнай маёмасці, мае шырокі досвед працы з выдавецтвамі (мова: польская)
– Ганна Маціеўская (юрыстка, кіруе Усходнім аддзелам) – экспертка ў карпаратыўным і міграцыйным праве, актывістка, вядомая сваёй юрыдычнай падтрымкай інтарэсаў беларусаў за мяжой (мова: беларуская).

Можна задаць пытанні спікеркам да 11 красавіка праз форму рэгістрацыі.

Ддл: 21 красавіка.
Зарэгістравацца

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.