На Ўсясьветны дзень здароўя — тэматычны слоўнічак. Але дбаць пра здароўе — сваё і ўсіхнае — варта шт…

На Ўсясьветны дзень здароўя — тэматычны слоўнічак. Але дбаць пра здароўе — сваё і ўсіхнае — варта штодня, як і шанаваць дактароў / лекараў, якія вяртаюць здароўе.

Дарэчы, слова здароўе — ад кораня дрэва/дзерава: гатовая магічная формула ў адным слове. Здаровага чалавека параўноўваюць з дубам, з быком і казачным турам, зь вялікімі стыхіямі: „Будзь здаровы, як вада, багаты, як зямля!“

А паправунку зычым словамі:
— Адужвай! Здаравей! Крыяй! Ачуньвай!