Пнд. сак 31st, 2025
*

25 сакавіка 2025 года беларусы ва Уроцлаве сабраліся, каб адзначыць Дзень Волі – сімвал барацьбы за незалежнасць і дэмакратычныя каштоўнасці.

Гэты дзень нагадвае нам пра важнасць свабоды, адзінства і імкнення да лепшай будучыні для Беларусі.

У межах святкавання Дня Волі адбыўся марш, арганізаваны з мэтай падтрымкі беларусаў, якія знаходзяцца на Радзіме, а таксама выказвання салідарнасці з тымі, хто змагаецца за свае правы і свабоды.
Удзельнікі маршу аб’ядналіся, каб прадэманстраваць сваю рашучасць і надзею на змены.

Дзень Волі гэта важны момант для ўсіх беларусаў, і марш ва Уроцлаве стаў сімвалам адзінства і надзеі на свабодную будучыню.