Ва Ўкраіне павіншавалі беларусаў з Днём Волі і заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Лукашэнкі
Дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь», якая дзейнічае ў складзе Вярхоўнай Рады Ўкраіны, павіншавала беларусаў з Днём Волі і заклікала міжнародную супольнасьць да ўзмацненьня санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.
Дэпутаты заклікалі ўладу Ўкраіны «разарваць дыпляматычныя дачыненьні з рэжымам Лукашэнкі, прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй, а памяшканьне беларускай амбасады ў Кіеве перадаць дэмакратычным сілам Беларусі».
У Львове каля абласной рады з нагоды Дня волі побач з украінскім сьцягам сёньня паднялі бел-чырвона-белы сьцяг. https://smarturl.click/RAb2J
Бел-чырвона-белы сьцяг каля Львоўскай абласной рады, 25 сакавіка 2025