Няд. сак 30th, 2025
*

У Менску і вобласьці павысілі плату за праезд у грамадзкім транспарце

У Беларусі пачалі падвышаць цану праезду ў грамадзкім транспарце. Першым гэта зрабіў Менскі аблвыканкам. Цана праезду павялічаная на 10 капеек. У звычайных гарадзкіх аўтобусах зараз трэба будзе аддаць 90 капеек, а на экспрэсных маршрутах — 1 рубель за паездку.

Адпаведна падаражэлі і праязныя білеты. Цяпер яны будуць каштаваць: у гарадах з насельніцтвам да 50 тыс. чалавек — 34,42 рубля за месячны праязны і 12,06 за дэкадны,
у гарадах з насельніцтвам 50–250 тыс. чалавек — 39,43 рубля за месячны праязны і 13,86 рубля за дэкадны.

Пра іншыя гарады такой інфармацыі пакуль няма. https://smarturl.click/O059e