26 студзеня ў Кіеве пачаўся марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызьнеўскага і ўсіх беларусаў,…

26 студзеня ў Кіеве пачаўся марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызьнеўскага і ўсіх беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.

Міхаіл Жызьнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. У 2017 годзе яго ўшанавалі званьнем Героя Ўкраіны і перад гэтым пасьмяротна далі ўкраінскае грамадзянства. Яшчэ больш за 70 беларусаў загінулі змагаючыся на баку Украіны з 2014 году.