Заклікі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі ні ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ні ад офіса-рада-габінэту н…

Заклікі прыходзіць на выбарчыя ўчасткі ні ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ні ад офіса-рада-габінэту не спрацавалі. Рэкордныя адсоткі, на якія насцаў шпіц намалявалі на пустых участках.

Заклікі йсьці на “выбары” ад Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, калі нават лаяльныя офіса-рада-габінэту пачалі бачыць усю бессэнсоўнасьць і шкоднасьць гэтай стратэгіі, кажуць як мінімум аб адным. Немагчыма рабіць палітыку на гранты, бо тады дзеяньні немагчыма карэктаваць. Што “аплочана” пра тое й трэба справаздачыцца. Дарэчы ў гэтай сітуацыі таксама ня простая задачка. Адно што застаецца ўзяць 200к тых, каго рэжым Аляксандра Лукашэнкі запісаў у “супраць усіх” прыпісаць сабе як перамогу. Абмен удзячнасьцямі – вы заклікалі на ўчасткі, мы падаруем вам віртуальныя галасы для справаздачы.

Пустыя ўчасткі як у люстэрку адбіліся ў “маштабнай” акцыі ў Варшаве, адметнай рысай якой стаў доўгі і прыгожы сьцяг і мала людзей, што непараўнальна да дзясяткаў і соцень тысячаў, што выходзілі ў 2020-ым і 2021-ым. Згублены патэнцыял ня толькі ў краіне, а й у дыяспары.

А чаго б яго й ня згубіць, калі на фестывалі Франак Вячорка тапіў за пашпарт, таму што некалі ён будзе актуальны. І гэта той Франак, які абяцаў выставіць свой гадзіньнік на аўкцыён.

Нашым топам у гэтыя выходныя, аднак была рэакцыя Сьвятланы Ціханоўскай на дыпфэйк з яе ўдзелам.

На правакацыю аб тым, што лідарка стамілася і зыходзіць, яна адказала ў стылі: не дачакаецеся, не сыйду. Вось так.