Большасць дыктатараў і аўтакратаў як пад капірку выкарыстоўваюць адныя і тыя ж прыёмы, каб пазбавіць нас права выбіраць сваю будучыню. Адны з іх ужо сталі класікай, іншыя прыпраўленыя нейкім мясцовым каларытам, але за імі ўсё адно праглядаецца нешта да болю знаёмае, асабліва для нас, беларусаў…
Мы паразмаўлялі з экспертамі і сабралі найбольш распаўсюджаныя спосабы крадзяжу выбараў у «Метадычку дыктатара» – глядзіце самі і дзяліцеся са знаёмымі спасылкамі, калі для вас і для іх гэта бяспечна: «Скрасці выбары: метадычка дыктатара»