Галалёд (вобліў): парады. Захавайце, каб не забываць!
Што рабіць, калі на вуліцы галалёд? Склалі для вас новы слоўнічак, захавайце, каб не згубіць! ⠀ Правільна апранáймася! Калі вопратка доўгая, на прыступках прыпадымайце крысьсе (рас. „полы“). Падэшва мае быць рэльефнай і шурпатай, абутау без высокіх абцасаў. Не насіце ў руцэ торбы з доўгімі ручкамі ⠀ Правільна рýхаймася! Тупайце дробненька і часта — мо ўдасца не пасьлізнуцца. Не бяжыце наўздагон аўтобусу. Акуратна пераходзьце дарогу ⠀ Правільна пáдайма! Страцілі раўнавагу — згрупуйцеся ці прынамсі сагніце ногі. Не выстаўляйце рукі ў бок падзеньня. Беражыце хвасьцец (рас. „копчик“) — яго можна зламаць. Лепей упасьці набок ⠀ Калі ўсё ж упалі… Перш прыўзьніміце галаву, паварушыце ўсімі канцавінамі (ручы́ца — рас. „кисть“), прыслухайцеся да адчуваньняў. Падымайцеся толькі тады, калі не адчуваеце вострага болю