Віншуем вас з Калядамі! Зычым больш шчаслівых момантаў, цяпла і любові.І вось яшчэ некалькі фактаў …

Віншуем вас з Калядамі! Зычым больш шчаслівых момантаў, цяпла і любові.

І вось яшчэ некалькі фактаў пра свята.

Першапачаткова Каляды мелі язычніцкія карані і сувязь з днём зімовага сонцастаяння. Калі на беларускія землі прыйшло хрысціянства, Каляды пачалі святкаваць на Раство. Доўжыўся святочны перыяд да Вадохрышча.

Калядная вячэра. Пад абрус на стале клалі сена. Пачыналася вячэра з узыходам першай зоркі. Перад пачаткам вячэры гаспадар мог узяць лыжку куцці і пакласці яе на акно ці на парог – для продкаў.

Калядоўшчыкі. Галоўным персанажам была каза. Яна лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту, а яе смерць – сімвалам заканчэння старога году. У старажытнасці калядоўшчыкаў прымалі за духаў памерлых продкаў, якія вярталіся ў хату. З прыходам хрысціянства іх пачалі ўспрымаць як валхвоў, якія апавяшчалі ўсіх пра нараджэнне Хрыста.

Каляды маюць шмат значэнняў, але дакладна цешыць тое, што беларусы і беларускі ўсё часцей звяртаюцца да ўласных традыцый, калі ладзяць імпрэзы і сямейныя святы