21 траўня ў скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку адбылася акцыяз нагоды Дня Беларускіх палітзняволенн…

21 траўня ў скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку адбылася акцыя
з нагоды Дня Беларускіх палітзняволенных і гадавіны забойства рэжымам лукашэнкі палітзняволеннага Вітольда Ашурка.


Як слушна было сказана сёння на акцыі, – ў Беларусі ідзе вайна.
Ёсць забітыя, закатаваныя, параненыя, ёсць закладнікі, ёсць моцна траўматызаваныя.

У гэтай вайне на нашам баку Святло, Праўда, Справядлівасць, Жаданне лепшага для Радзімы, памкненне ў будучыню.

Той бок у якасці зброі выкарыстоўвае цемру, жах, нянавісць і боль, цягне краіну ў мінулае.

Вызваленне палітвязняў – закладнікаў рэжыму, – наша агульная мэта, дзяля якой КОЖНЫ павінен рабіць тое, што ў яго сілах.

Мы працягнем барацьбу, пакуль усе не будуць вольныя!

Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!

Вечная памяць забітым і закатаваных рэжымам лукашэнкі палітвязняў:
Вітольду Ашурку
Алесю Пушкіну
Мікалаю Клімовічу
Вадзіму Храсько
Ігару Ледніку
Аляксандру Кулінічу

МЫ – ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно!

#МыРазам