22 траўня 1907 г. у Пружанах нарадзілася мастацтвазнаўца Алена Аладава. Сталася дырэктаркаю Дзяржаўнага мастацкага музею. Ёй удалося аднавіць разрабаваную ў гады вайны карцінную галерэю, сабраць мноства шэдэўраў беларускага мастацтва. Пры ейным кіраўніцтве музейныя працаўнікі зладзілі 30 экспедыцый, даследавалі звыш 700 касцёлаў і цэркваў заходніх раёнаў Беларусі.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch