Усе грошы, сабраныя падчас марафона салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё адно”, нарэшце размеркав…

Усе грошы, сабраныя падчас марафона салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё адно”, нарэшце размеркаваныя. Сабрана было так шмат, што на гэта спатрэбілася больш за год.

Усе арганізацыі, занятыя ў гэтым працэсе, прайшлі “аўдыт” — праверку сябрамі Назіральнай рады марафона. Арганізатары марафона абяцаюць цягам некалькіх дзён скласці справаздачу пра выдаткаваныя сродкі.

Калі вас цікавіць пытанне: а ці плануецца сёлета другі марафон салідарнасці з палітвязнямі? — на гэты конт таксама будуць навіны. Другі раз сабраць 576 тысяч еўра на карысць несправядліва зняволеных выглядае амаль нерэальнай задачай. Але хто ведае, на што яшчэ здольныя беларусы!