Шаноўныя сябры, падтрымайма Беларускую школу ў Варшаве!
Адукацыйная прастора працуе ў офлайн і онлайн фарматах, а гэта значыць, што далучацца да заняткаў могуць маленькія беларускі і беларусы з усяго свету. Сярод выкладаных прадметаў: беларуская мова і літаратура, гісторыя і культура Беларусі і інш.
Школа павялічвае маштаб сваёй дзейнасці і ёй патрэбная наша з вамі дапамога! У бліжэйшы час плануецца пашырэнне геаграфіі і зместу курсаў, новыя тыпы заняткаў, стварэнне дапаможнікаў і яшчэ шмат усяго цікавага.
Збор сродкаў ажыццяўляецца пры дапамозе ByProsvet.
Даведацца падрабязнасці і падтрымаць можна па спасылцы
Даведацца падрабязнасці і падтрымаць можна па спасылцы