Сёння 510 гадоў легендарнай бітве пад Воршай!
Роўна 510 гадоў таму — 8 верасня 1514 г. — нашыя аб’яднаныя войскі Вялікага Княства Літоўскага разбілі ў тры разы большае войска маскоўскай дзяржавы. У адным шэрагу супраць маскалёў тады стаялі продкі беларусаў, украінцаў, літоўцаў і палякаў.
Менавіта тады ў 1514 годзе войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага ўпершыню выкарыстала супраць ворага палявую артылерыю. Лёгкую конніцу вёў у бой знакаміты магнат — Юрый Радзівіл, а польскіх коннікаў і пяхоту ўзначальвалі — Януш Свярчоўскі і Войцех Сампалінскі.
Войска ВКЛ пад Воршай налічвала:
Коннікаў — 16 000;
Польскіх коннікаў — 3 000;
Польская пяхота — 3 000;
Добраахвотнікі — 2 500;
Гарматы — невядома.
Склад маскоўскага войска пад Воршай быў:
Коннікі — 75 000;
Гарматы — невядома.
Нягледзячы на тое, што маскалёў было ў тры разы болей, нашыя продкі згубілі ў бітве толькі каля 4 000 байцоў, а «ўсходнія суседзі» ў 10 разоў болей – 40 000. Па выніку войска ВКЛ цалкам перамагло!
Падрабязней аб тым, чаму пра бітву пад Воршай мусіць ведаць кожны і кожная, чытайце тут
@Hajun_BY