Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі8 верасьня 1514 году адбылася найбуйней…

*

Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі

8 верасьня 1514 году
адбылася найбуйнейшая бітва пад Воршай паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавы.

Літоўскія і маскоўскія войскі сутыкнуліся на рацэ Крапіўне за 5 км ад Воршы. ВКЛ выйшла з Аршанскай бітвы з яскравай перамогай, вярнуўшы захопленыя супраціўнікамі Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў.

Увосень 1512 года Маскоўская дзяржава распачала новую вайну за землі, якія лічыла спрадвеку сваімі – сучасныя Беларусь і Ўкраіну, хоць яны ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага й пад уладаю Масквы ніколі не былі .

Вытрымка з артыкула Альгерда Бахарэвіча:

“Гадавіна аршанскай бітвы — адно з самых каштоўных і, відаць, самае нязручнае сьвята ў беларускай калекцыі. Бо брацік пакрыўдзіцца. Бо стратэгічных запасаў перцу і імберцу больш няма. Ну і наагул нешта не сыходзіцца: што ж гэта, нам жа некалі ясна сказалі чалавечаскім языком, каб мы ў цішыні запыталіся, хацят лі рускія вайны — а мы іх так груба ў 1514-м. Як фашысты нейкія проста. І дзе, пад Воршай… Сорамна робіцца за продкаў. Маглі б, перад тым, як біць усходніх турыстаў, падумаць пра Чэхава, пра Пушкіна, пра розныя там газы і іншыя, як іх там — нэграрэсурсы, пра дзень яднаньня, пра агульную мову, пра славянскае братэрства, нарэшце.
А яны, продкі, так жорстка, нібы гэта ня брат-расеец завітаў, а немец прыйшоў па яйка-млека.

Нельга ж так. Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі”.

Каляндар Бахарэвіча – Перац з імберцам

Разабрацца ў тым, што адбывалася на Крапіўне ў 1514 годзе, глядзіце:

Гісторыю пад знакам Пагоні — Аршанская бітва. Падвойная перамога

Вусы Скарыны — Праўда пра Аршанскую бітву 8 верасня 1514 года

Глядзіце РАЗМОВЫ ПРА ВАЕННУЮ ГІСТОРЫЮ — Войска ВКЛ. Частка 7.11. Аршанская бітва

Слухайце Стыры Ольса — Бітва пад Воршай 1514