Сёння адзначаецца Міжнародны дзень негвалтоўных дзеянняў
Гэты дзень быў зацверджаны Рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 15 чэрвеня 2007 года. Дата абраная не выпадкова: 2 кастрычніка нарадзіўся Махатма Гандзі, лідар руху за незалежнасць Індыі.
Негвалтоўны супраціў адмаўляе выкарыстанне фізічнага гвалту для дасягнення сацыяльных ці палітычных зменаў. Усе негвалтоўныя дзеянні прынята падзяляць на тры асноўныя катэгорыі: выказванне пратэсту і перакананняў — у прыватнасці, праз маршы, пікеты; адмова ад супрацоўніцтва і негвалтоўнае ўмяшанне.
Улады Беларусі адвольна заключалі пад варту, асуджалі ў парушэнне прынцыпу вяршэнства права і цяпер працягваюць пераследваць у крымінальным і адміністрацыйным парадку за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Толькі паводле «народнага» артыкула 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых мірных акцыяй пратэсту былі асуджаныя як мінімум 2677 чалавек.