Збор на выданьне зборніка песень “Гэй ты братка Новы годзе”«Гэты падарунак для дзяцей і дарослых па…

Збор на выданьне зборніка песень “Гэй ты братка Новы годзе”

«Гэты падарунак для дзяцей і дарослых пачаў рыхтавацца яшчэ ад мінулага Новага году! Пад адной вокладкай сабраны навагоднія зімовыя вершы лепшых беларускіх паэтаў, а дзякуючы выдатнай беларускай сьпявачцы Тацьцяне Грыневіч-Матафонавай яны сталі яшчэ й вельмі прыгожымі песьнямі, якія будуць ствараць штогод святочны настрой у халодныя зімовыя вечары.

Падтрымаем самаадданую творчасьць Тацьцяны. У вольнай Беларусі яе творы ўвойдуць ў залатую скарбонку нашай культуры, Мінуць гады, прыйдуць новыя пакаленьні й яны будуць удзячныя нам за тое, што мы рабілі нават у такіх  няпростых умовах».

Ахвяраваньні можна зрабіць па спасылцы https://gronka.org/#/causes/recGoiCML89PDsp2L

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну