Незалежныя эксперты ААН збіраюць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў БеларусіДашліце ў ААН св…

Незалежныя эксперты ААН збіраюць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Дашліце ў ААН сваю гісторыю свайго пераследу, калі яна адбылася з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць анкетку на рускай ці ангельскай мове. Апошні тэрмін прадастаўлення інфармацыі — 30 лістапада 2024 года.

Юрыдычная служба «Вясны» дапаможа вам карэктна сфармуляваць і распавесці сваю гісторыю рэпрэсій незалежным экспертам ААН. Калі ласка, звяртайцеся на @zvarot96 ці на [email protected]