Учора па чарговай скарзе да нас прыходзілі прадстаўнікі паліцыі, нібы дзеці ў нас бегаюць у бронікамізэльках, рыхтуюцца ў іх пад пільным наглядам інструктароў-баевікоў зУкраіны, зброя ў нас дзесь прыхаваная… , а можа й танк — напрыклад, на дольным паверсе, самалёты — на верхнім…, ну а ваенныя караблі прыпаркаваныя ў двары будынку .
Думаем, усім вядома ж, хто займаецца напісаньнем скаргаў у наш адрас. Ці разумеюць гэтыя людзі, якімі кловунамі сябе выстаўляюць перад паліцыяй Варшавы, ці адміністрацыяй горада? А чым іх паклёп на нас адрозьніваюцца ад наратыву тэлевізыі Лукашэнка, якая праз дзень расказвае прыкладна пра тое ж самае, пры тым, што яны нібы апазыцыя, і апранаюць маску змагароў з рэжымам штодня. Дзіўна.