У Дзень Волі KRIWI прэзэнтуе песьню LISTY, прысьвечаную палітвязьням
Нашыя сэрцы — вольныя! Нават за кратамi. I сёньня яны б’юцца ў адзiным рытме: Жыве Беларусь!
Як расказала Свабодзе аўтарка песьні, этнасьпявачка і салістка KRIWI Наста Хмель, кліп і песьня, прысьвечаныя палітвязьням Беларусі і ўсім, хто не забываецца пра іх, створаныя ў калябарацыі зь беларускімі сьпявачкамі Валерыяй Дэле, Ганнай Хітрык, Настай Шпакоўскай і мастачкай Аляксандрай Канафальскай, якая зрабіла неверагодны візуал.