Шукаюць матываваных і актыўных валанцёраў у альтэрнатыўнае кафе Altérez-Vous у Бельгіі.
Задачы: – дапамога ў арганізацыі і прасоўванні культурных мерапрыемстваў, – інфармаванне гасцей пра сацыяльныя праблемы, – развіццё мясцовага арганічнага продажу.
Умовы: – пражыванне ў агульнай кватэры з іншымі валанцёрамі, – кішэнныя грошы і грошы на харчаванне.
Кандыдаты павінны свабодна размаўляць па-французску, мець навыкі фатаграфіі, камунікацыі, пісьма, правядзення семінараў і кіравання праектамі.
Праграма дзейнічае з 9 траўня 2022 да 3 траўня 2023.