БНР — не «ДНР». Ня ўсе «народныя рэспублікі» сапраўды народныя
Беларуская Народная Рэспубліка, БНР. «Народная» тут азначае і народаўладзьдзе, і нацыянальную дзяржаўнасьць, на заходнія мовы перакладаецца як «дэмакратычная». А ў назвах савецкіх сатэлітаў «ПНР», «МНР» ды цяперашніх марыянэтак «ДНР-ЛНР» эпітэт «народная» — аблудны.