Больш за 200 прадстаўнікоў спорту падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю!Усё больш спартсменаў…

Вольны Захад інфа

Больш за 200 прадстаўнікоў спорту падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю!

Усё больш спартсменаў заяўляюць аб сваім непрыняцці вайны ва Украіне і падпісваюцца пад патрабаваннямі вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Сярод іх такія зоркі спорту, як Жан Белянюк, алімпійскі чэмпіён Токіо 2020, Сцяпан Папоў, чэмпіён свету і Еўропы па самба, Беньямін Вербіч, славенскі футбаліст, Андрэй Варонін, украінскі футбаліст і трэнер, і многія іншыя.

Поўны спіс тых, хто падпісаў Антываенную дэкларацыю, вы можаце знайсці па спасылцы

Калі ваша імя не з’явілася ў афіцыйным спісе, просім звярнуцца ў наш чат-бот у тэлеграм: @bssfbot

Разам мы мацнейшыя!