​​ДЛЯ РАСЕІ МОВА — ГЭТА ІНСТРУМЭНТ АКУПАНСКАЙ ПАЛІТЫКІУрывак з улёткі «Беларуская мова — зброя свабо…

​​ДЛЯ РАСЕІ МОВА — ГЭТА ІНСТРУМЭНТ АКУПАНСКАЙ ПАЛІТЫКІ

Урывак з улёткі «Беларуская мова — зброя свабоды». 17 траўня 2014 г.

Для Эўропы нацыянальная мова – гэта галоўны сродак культуры й камунікацыі. Для маскальскага імпэрыялізму – гэта першы й галоўны сродак захопніцкай імпэрскай палітыкі.

Горкая навука Ўкраіны падказвае нам, беларусам, што мы павінны рабіць, каб не дапусьціць агрэсыі Расеі, а ў выпадку агрэсыі — каб перамагчы ворага й адстаяць незалежнасьць дзяржавы.

Першае – трэба ўсьвядоміць, што беларуская мова ў гэтай вайне з Расеяй ёсьць зброяй нашай свабоды й незалежнасьці. У мінулым годзе на сьвята Дзядоў у Курапатах Юры Адамавіч Беленькі, зьвяртаючыся да моладзі, выразна й лёзунгава сфармуляваў сутнасьць зьявы: «Моладзь, памятай: калі ты размаўляеш на расейскай, ты ў акупацыйнай арміі, якая страляе ў твой народ». Не страляйма ў сябе ў той час, калі вораг страляе ў нас. Беларуская мова супроцьстаіць агрэсыўнай фашыстоўскай дактрыне «русского міра», ёсьць закладам, які ліквідуе ўмовы маскальскай агрэсыі й вайны.

Зянон Пазьняк | Падпісацца