Прыбіраем мазалі на вачах ад чырвона-зялёнага сцяжка ў macOS. Кароткая інструкцыя.Цярпенне Максіма …

Прыбіраем мазалі на вачах ад чырвона-зялёнага сцяжка ў macOS. Кароткая інструкцыя.

Цярпенне Максіма Марозава не вытрымала. Ён зрабіў простую інструкцыю, як змяніць значкі сцягоў для беларускай мовы і расейскай мовы на раскладцы клавіятуры. А таксама падзяліўся спасылка на раскладкі тут

«Доўгі час мне мазолілі вочы значкі сцягоў на панэлі выбару моў у macOS. Асабліва КЗ-эшны. Так, праблема па цяперашніх мерках дробязная, але менавіта пасля пачатку вайны, пасля ўварвання Расеі ва Украіну, гэтыя мазалі на вачах толькі абвастрыліся, рызыкуючы стаць хранічнымі», – піша Максім

Ён даўно быў упэўнены, што як-небудзь памяняць гэтыя сцяжкі можна, і, аказваецца, можна. І памяняў. І кожны раз, пераключаючы мову на клавіятуры, радуецца. І радасцю гэтай вырашыў падзяліцца. А мы ў сваю чаргу дзелімся з вамі.

Крыніца: Максім Марозаў