Героі гэтай гісторыі – Андрэй і Караліна, уладальнікі ўсім вядомага ў Беларусі “Жывемабіля”, якія ў 2021 годзе праз палітычныя прераследы былі вымушаны з’ехаць ва Украіну.
Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны яны, як і тысячы беларусаў, сталі падвойнымі бежанцамі. Ужо ў Польшчы “Жывымабіль” атрымаў новую інкарнацыю i мянушку – “Украінамабіль” і, як і многія беларусы, пачаў дапамагаць украінскім уцекачам ад вайны…