Чаму важна пісаць палітзняволеным? Распавядае экс-палітвязень Канстанцін Шульга
«Нягледзячы на тое, што на “Валадарцы” вялікія праблемы з лістамі, вялізная колькасць не даходзіць, асабліва “палітычным”, але тыя, якія даходзілі, вельмі падтрымлівалі! Мне лісты аддавалі толькі ад мамы і палову — ад дзяўчыны. Там ты кожны дзень чакаеш ліст. І калі ён нарэшце прыходзіць, то ты кідаеш усе справы і бяжыш хутчэй чытаць і перачытваць яго. Лісты — вельмі важныя, калі ты знаходзішся ў такой ізаляцыі, якая вельмі моцна цісне і скоўвае цябе. Лісты, канечне, вельмі дапамагаюць».