Рух Воля далучыўся да пэтыцыі за ўсталяванне беларускай бел-чырвона-белай харугвы на тэрыторыі музейнага комплексу Грунвальдзкай бітвы.
Віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады Анатоль Міхнавец ініцыяваў афіцыйны зварот да польскіх уладаў з адпаведнай прапановай. Рух Воля таксама будзе праводзіць перамовы з польскім бокам, каб сьцяг Вольнай Беларусі быў там, дзе нашыя продкі бралі ўдзел у адной з найважнейшых бітваў еўрапейскай гісторыі. Беларусы як неад’емная частка гісторыі Еўропы маюць заняць пачэснае месца ў гістарычнай памяці нашага рэгіёну.
Дзякуем Юрасю Меляшкевічу за ініцыятыву збору подпісаў за ўсталяванне харугвы, заклікаем далучыцца да яе сваім подпісам. Рух Воля безумоўна падтрымлівае справы беларусаў, якія вяртаюць гістарычную справядлівасьць, захоўваюць нацыянальную памяць і ўмацоўваюць суб’ектнасьць нашага народу.
Жыве Беларусь!