У Белавежскай пушчы пачалася другая змена лагера «Зубровыя сцежкі».Яшчэ 18 дзяцей з сем’яў палітвяз…

Беларусы Замежжа

У Белавежскай пушчы пачалася другая змена лагера «Зубровыя сцежкі».

Яшчэ 18 дзяцей з сем’яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў прыехалі сюды, каб правесці 7 незабыўных дзён.

«Зубровыя сцежкі» — гэта ўнікальны беларускі лагер на Падляшшы. Месца, дзе падлеткі бавяць час сярод сваіх. Прырода, беларуская культура і самая клапатлівая каманда — усё для гэтых дзяцей.

Сёлета мы плануем правесці 5 змен для 90 дзяцей. Але для гэтага нам вельмі патрэбная дапамога.

На правядзенне лагера не стае яшчэ амаль 10 000 еўра. Пакуль што нам удалося сабраць толькі 337 еўра.

Па шчырасці, гэта значна менш, на што мы спадзяваліся. Аднак мы верым, што разам зможам змяніць сітуацыю.

Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце збор любым унёскам. А калі не — дапамажыце нам распаўсюдзіць інфармацыю пра лагер. Часам адзін рэпост дапамагае знайсці чалавека, які зробіць вырашальны ўнёсак.

Падтрымайце «Зубровыя сцежкі»

Дзякуй