Па ініцыятыве фракцыі “Воля” і Працоўнай групы КНРБ на галасаваньне КР выносіцца Рашэньне, якое мусіць зацвердзіць: – Прапанову па правядзеньню паліграфічных даследваньняў у КР – Рэгламент разгляду вынікаў паліграфічных даследваньняў ў КР.
Мэта ініцыятывы — умацаваньне ўнутранага даверу, абарона ад агентурнага ўплыву і павышэньне празрыстасьці.
Гэтае рашэньне стане адным з найбольш прынцыповых у працы КР і пакажа, наколькі чальцы КР гатовыя сумяшчаць бяспеку і давер у дэмакратычнай супольнасьці.