Дзень бацькі за кратамі: распавядаем гісторыі палітзняволеных мужчын
У Беларусі 21 кастрычніка адзначаецца Дзень бацькі. Наўпрост цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца больш за тысячу мужчын, вялікую частку з якіх на волі чакаюць дзеці. Праз зняволенне мужчыны не могуць выхоўваць дзяцей і назіраць, як яны сталеюць. Шмат хто з палітвязняў нават пазбаўлены магчымасці бачыцца з дзецьмі падчас спатканняў.
У гэты дзень «Вясна» ўзгадвае гісторыі некаторых палітвязняў, якіх на волі чакаюць дзеці.