Дарэчы яшчэ адна цікавая сітуацыя. Сёння быў цяжкі працоўны дзень, таму да нас у брыгаду закінулі яшчэ аднаго хлопца, беларуса. Як вы думаеце, кім ён працаваў дома?) Таксама настаўнікам гісторыі. І вось двое былых калегаў разам чысцілі ходнікі ля шашы ад пяску)
Прапагандысты маглі б пасмяяцца, канешне, з нас. Але не з нашых заробкаў у параўнанні з настаўніцкім ў Беларусі. Ды і… А што застанецца ТАМ?