Памерла Вольга Завадская, маці зніклага журналіста Дзмітрыя ЗавадскагаПра гэта паведаміла Галіна Сіў…

Памерла Вольга Завадская, маці зніклага журналіста Дзмітрыя Завадскага

Пра гэта паведаміла Галіна Сіўчык.

Некалькі гадоў таму ў жанчыны дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, таксама яна мела іншыя праблемы са здароўем і апошнія гады была прыкаваная да інваліднага вазка.

Дзмітрый Завадскі быў асабістым аператарам Лукашэнкі, а потым сышоў на ОРТ, дзе працаваў з журналістам Паўлам Шараметам.

7 ліпеня 2000 году ён бясследна знік. Яго цела дагэтуль не знайшлі, нягледзячы на тое, што яшчэ ў 2002-м былі асуджаны вінаватыя ў выкраданні.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае спачуванні родным і блізкім Вольгі.