Татальная вайна
палатно*алей
50*70 см
Вайна паўсюль, вайной насычана паветра.
Сабе падобныя ідуць адзін на аднаго,
Не там ідуць, дзе ўся зямля палае,
Дзе цішыня тоне ў сабачым лаю
Замест размовы, разумення…
Яшчэ імгненне
І распалёны розум наш зляцеў удалячынь.
Зляцелі мары.
Муры паўсталі там, дзе раней былі масты,
За кавалак плоці перагрыземся я і ты.
Грызуцца ён, яна, яны.
Засталася застрэліць сонца,
І пахаваць нас усіх у гэтым попеле вайны.