Беларусы замежжа заклікаюць падтрымаць захаванне беларускамоўнага навучання ў Падляшшы

Беларусы Замежжа

Прывітанне, беларусы замежжа! Заклікаем вас падтрымаць вельмі важную ініцыятыву!

На Падляшшы, дзе Беларусы складаюць адметную рэгіянальную меншасць, на працягу 70 гадоў працуюць 2 беларускамоўныя ліцэі. Унікальныя на ўсю Польшчу.

Але зараз існуе значная пагроза адмены абавязковага навучання ў гэтых школах па-беларуску. Гэта ў сваю чаргу пагражае паступовай стратай прыналежнасці і статусу мясцовых беларусаў.

Нам доўгі час не даюць вывучаць родную мову на годным узроўні ў Беларусі, рэжым ставяцца да яе абразліва і як да мовы другога гатунку.

Зберажэнне нашай мовы і культурнага спадчыны – гэта надзвычай важная справа. Таму мы заклікаем усіх беларусаў у эміграцыі, а таксама беларускія арганізацыі, падпісаць петыцыю ў падтрымку захавання абавязковага беларускамоўнага навучання ў гімназіях Гайнаўкі і Бельска.

Давайце пакажам, як нас шмат, і што з меркаваннем беларусаў варта лічыцца:

  https://www.petycjeonline.com/apel_do_ministerstwa_edukacji_i_nauki_oraz_kuratorium_owiaty_w_biaymstoku_w_sprawie_zachowania_dotychczasowego_charakteru_edukacji_mniejszoci_biaoruskiej_w_polsce

Не забывайце падзяліцца гэтай інфармацыяй сярод сваіх сяброў і знаёмых. Разам мы зможам зрабіць больш!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну