Усё, заўтра ўжо абавязкова скончу палатно. А то неяк мяне выбіў з плянаў гэты хросны ход і паездка ў Варшаву (па пытаннях выставы). Дарэчы гэта будзе мабыць апошняя частка трыпціху з серыі “Краіна крайніх хат”
Вось тут першыя дзьве працы з серыі:
https://t.me/ula_bo/929
https://t.me/ula_bo/1045
Уладзік Бохан | Владислав Бохан
“Краіна крайніх хат. Варыяцыя 1”
палатно*алей
50*70см
Я памятаю, як на барыкадах, свяцілі нам агеньчыкі дамоў –
яны то зіхацелі, то крычалі, падтрымлівалі сваім цяплом усіх нас.
Але занадта гэта быў кароткі час.
Неўзабаве сонца нашае свабоды было праглынута…