Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»
Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot
Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot
Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць нашу краіну як плацдарм і палігон для расейцаў, якія развязалі вайну. Суверэнітэт Беларусі знаходзіцца пад пагрозай.
Мы, Беларусы Беластока, выступаем супраць:
-прысутнасці расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі
-вайсковых базаў пвк Вагнэр
-размяшчэння расейскай ядзернай зброі
-прысутнасці на тэрыторыі Беларусі падраздзялення Галоўнай ваеннай пракуратуры і вайсковага следчага аддзелу Следчага камітэта Расіі.
Мы патрабуем вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі!
Мы салідарныя з народам Украіны ў гэтыя цяжкія для яго часы ў імкненні бараніць сваю Незалежнасць і суцэльнасць сваёй краіны!
Беларусы Беластока прынялі актыўны удзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку. Удзельнікі акцыі трымалі украінскія, польскія, бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты“Разам супраць расейскай агрэсіі”,Не акупацыі Беларусі”, „Russian Army Go Home”, „ Мы патрабуем вываду расейскіх войскаў з Беларусі”, “Беларусь- не Расея!”, “Расея-агрэсар, акупант і вораг!”, “Расея рукі прэч ад Беларусі!” і іншыя.
Да акцыі далучылася Беларуская Грэнадзёрская Харугва Паспалітага Рушэньня з Беластоку. Камандзір з пазыўным Шляхціц заклікаў далучацца да Паспалітага Рушэньня і разам змагацца за вызваленне Беларусі.
З вялікім гонарам, мы узгадалі і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі.
Слава Украіне
Жыве Беларусь
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»
Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot
Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot
Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot