У маіх генах 63,7% усходнееўрапеца, 30,1% балта і 6,2% балканца. Яшчэ ў Беларусі планаваў здаць генетычны тэст. Але дайшлі рукі толькі зараз. Літвінская беларуска-літоўская кроў дасталася мне ад маіх продкаў Цікава было б даведацца пра балканскі след.
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Міністэрства абароны Беларусі абвергае смерць байца Люкс з Тактычнай групы Крыўцова
Афіцыйнае аправяржэнне Звязаны з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь тэлеграм-канал распаўсюджвае інфармацыю, што быў забіты баец Тактычнай групы Крыўцова з поклічам Люкс (Ян Рудзік). Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Люкс жывы і працягвае выконваць баявыя задачы. Заўжды спраўджвайце інфармацыю на афіцыйнам канале Палка Каліноўскага
Разбор завалаў на месцы прылётаў у Кіеве працягваецца, баец Ракета паказвае разбураны дзіцячы сад
Разбор завалаў на месцы прылётаў у Кіеве працягваўся і сёння.Баец з пазыўным Ракета ўсе гэтыя дні быў там і паказвае, як выглядае разбураны дзіцячы сад.
Да трыццацігоддзя Лукашэнкі: розныя людзі аб’ядналіся ў Палку Каліноўскага супраць Расеі
Да трыццацігодзя дзедаўшчыны У Палку Каліноўскага мноства розных людзей усіх узростаў, прафесіяў, сацыяльных класаў і палітычных поглядаў. Мужчыны і жанчыны, беларускамоўныя і расейскамоўныя, былыя міліцыянты і былыя «змагары», буйныя бізнесмены і жабракі. Праз тое, што ўсе гэтыя людзі здолелі трапіць у ваюючую Украіну, узяць у рукі зброю і ўстаць з ёй супраць Расеі можна зрабіць […]
Клуб «Lićviny» павялічвае склад і інтэнсіўнасць трэніровак на фоне атак у Украіне і рэпрэсій у Беларусі
У часы тэрору і забойстваў мірных жыхароў Украіны — такіх, як учорашняя ганебная атака на дзіцячую лякарню ў Кіеве — і штодзённых арыштаў і катаванняў людзей у Беларусі, клуб «Lićviny» пашырае асабовы склад і падвышае інтэнсіўнасць трэніровак. Мы бесперапынна працуем на ўзмацненне ўзроўня падрыхтоўкі і гатоўнасці ўдзельнікаў і ўдзельніц клубу да любых падзей. Мы працягваем […]
Мінамётнікі «Літвіна» далучаюцца да флэшмоба «За Охматдит»
Мінамётнікі «Літвіна» далучаюцца да флэшмоба «За Охматдит» Пачаць помсціць разам з «Літвіном» можна праз зварот у бот з прыметкай «Літвін» https://t.me/belarmy_bot
Палкавое БПЛА ім. Мікіты Крыўцова змяняе назву на Тактычная група Крыўцова
У сувязі з пашырэннем, палкавое БПЛА ім. Мікіты Крыўцова змяняе назву на Тактычная група Крыўцова У бягучы момант Тактычная група Крыўцова мае:• аддзяленне аэравыведкі і карэкціроўкі• аддзяленне FPV• аддзяленне «крылаў» і дальняй выведкі• аддзяленне мінамётных разлікаў Група паспяхова выконвае баявыя задачы на самых гарачых участках фронту і зʼяўляецца адным з самых эфектыўных падраздзяленняў Палка Каліноўскага […]
Полк Каліноўскага асуджае расейскую атаку на Кіеў і выказвае спачуванні сем’ям загінулых
Часам можна пачуць, што «гэта не нашая вайна» альбо «я не народжаны для вайны» з боку мужчынаў беларускай дыяспары Ці гэта вайна дзетак, якія праходзілі лекаванне ў «Охматдит»? Ці для вайны ў ім нараджалі немаўлятаў матулі? Рытарычныя пытанні. «Гэта не нашая вайна» для таго, у каго няма сэрца. А мы тут. І мы будзем помсціць. […]
FPV Баец «Шмель» асвоіў працу на БПЛА і ўдзельнічае ў штурме на сектары Палка імя Кастуся Каліноўскага
Бачым пачатак штурму – працуе FPV Баец з пазыўнем “Шмель” асвоіў працу на БПЛА, “крылах” і беспілотных авіякомплексах. Пабываў ва ўсіх гарачых кропках і спыняцца не збіраецца. Расказвае, як будуецца работа на сектары і як байцы выбіраюць зброю для апрацоўкі па мэтам. Глядзець на YouTube Калі і вы хочаце далучыцца да каманды БПЛА Палка імя […]
Віншуем грамадзян Літвы з Днём дзяржаўнасці і каранацыі князя Міндоўга 6 ліпеня 1253 года
Віншуем грамадзян Літвы з днём каранацыі вялікага князя Літоўскага Міндоўга – Днём дзяржаўнасці Літвы! 6 ліпеня 1253 года легатам Папы Рымскага Інакенція IV быў каранаваны вялікі князь Літоўскі Міндоўг, разам са сваёй жонкай Марфай (Мартай). Месца каранацыі дакладна не вызначана. Мяркуюць, што гэта былі альбо Кернава, альбо Наваградак, альбо Латава, альбо Варута. Skaityti lietuviškai ČIA […]