Абарона Кіева.Аповед 1: Як я стаў “Кусём”. Кусём я стаў у першую гадзіну свайго знаходжаньня ў Кіеве. На базе нас пачалі запісваць. Запыталі які я абіраю сабе пазыўны. Пытаньне было нечаканым для мяне. Мянушкі да мяне дрэнна клеіліся. А калі і клеіліся, то трымаліся нядоўга. Я пачаў хуценька пералічваць у памяці свае мянушкі ў той […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Збор «Поўня» Сябры, мы дзякуем кожнаму і кожнай, хто адгукнуўся на наш заклік. Гэты збор быў асаблі…
Збор «Поўня» Сябры, мы дзякуем кожнаму і кожнай, хто адгукнуўся на наш заклік. Гэты збор быў асаблівым – ён прызначаўся для жанчыны, чый муж, беларускі добраахвотнік, аддаў сваё жыцьцё за свабоду Украіны і Беларусі. Застаўшыся з дзіцёнкам на руках у гэты цяжкі час, яна патрабавала прафесійнай псіхалагічнай апоры. І, дзякуючы вам, яна яе атрымоўвае. Справаздача:• […]
Дарога на вайнуАповед 20: Якім мы ўбачылі КіеўЦягнік прыбыў у Кіеў зранку 8 сакавіка 2022. Шэры світ…
Дарога на вайнуАповед 20: Якім мы ўбачылі Кіеў Цягнік прыбыў у Кіеў зранку 8 сакавіка 2022. Шэры світанак ужо змяніў сабой начную цемру. Пусты перон сустракаў нас. Ад Кіева-Пасажырскага мы ехалі аўтамабілямі. Другі раз у жыцьці я бачыў Кіеў. Бачыў яго з акна аўтамабіля, што вёз нас пустымі прашпектамі. Бачыў такім, якім ніколі не бачыў […]
Трапнае параўнаньне прыйшло ўчора ад беларусаў унутры Беларусі:”Рэжым лукашэнкі выкарыстоўвае белару…
Трапнае параўнаньне прыйшло ўчора ад беларусаў унутры Беларусі: “Рэжым лукашэнкі выкарыстоўвае беларусаў як біткоін: скончацца адныя (палітвязні) для абмена іх на санкцыі – намайніць новых”.
Рэкамендую паглядзець выступ беларускага дабрахвотніка Аляксандра “Лахвіча” Наўковіча ў Брусэлі. Тэм…
Рэкамендую паглядзець выступ беларускага дабрахвотніка Аляксандра “Лахвіча” Наўковіча ў Брусэлі. Тэма вострая: расейская інтэрвенцыя ў Беларусь. Са свайго боку адзначу, што ўздымаемая тэма – важная. Яна лагічна прыводзіць да пытаньня: якая сёньня роля тых, хто супрацьстаіць імперскім амбіцыям расеі і нелегітымнаму рэжыму лукашэнкі? Беларускія добраахвотнікі – хто мы? – тэрарысты, якія змагаюцца супраць “стабільнасьці”?– ці […]
Меў магчымасьць агучыць актуальнасьць наданьня беларускім, літоўскім, польскім ветэранам асобнага ст…
Меў магчымасьць агучыць актуальнасьць наданьня беларускім, літоўскім, польскім ветэранам асобнага статуса ў краінах знаходжаньня. Лічу, што адсутнасьць дакладна вызначанага юрыдычнага статуса – гэта адзін з тых момантаў, які не дазваляе наладзіць сістэмную падтрымку ветэранаў і іх сямей на тэрыторыі ЕЗ. Таксама скарыстаўся магчымасьцю прыцягнуць увагу да нашых палонных “Кляшча” і “Тромблі”. (Дзякуй рэдактару газеты “Вісник” […]
25 сакавіка — Дзень Волі!У гэты дзень мы ўзгадваем 1918 год — час, калі нарадзілася ідэя нашай суча…
25 сакавіка — Дзень Волі! У гэты дзень мы ўзгадваем 1918 год — час, калі нарадзілася ідэя нашай сучаснай дзяржаўнасці і свабоды. Гэта свята годнасці і памяці пра тых, хто марыў пра незалежную Беларусь. Наша воля — гэта супольная каштоўнасць і сіла, якую мы ствараем разам кожны дзень. Жыве Беларусь! Дапамагчы клубу і беларускім дабраахвотнікам […]
Мая падтрымка Жэрару і ягонай жонцы Каці.Не ведаю дакладна інкрымінуемы яму склад злачынства. Таму п…
Мая падтрымка Жэрару і ягонай жонцы Каці. Не ведаю дакладна інкрымінуемы яму склад злачынства. Таму пакіну гэта праваахоўчай сістэме Украіны. Я бачу пабраціма, які ўпаў на зямлю. Я бачу кучку сцярвятнікаў, якія толькі і могуць што нападаць зграяй альбо на ляжачага. Таму не магу прайсьці міма. І выкажу пазіцыю: Мая падтрымка Жэрару і ягонай сям’і […]
Сёньня мы ехалі з Дзірам разам у апошні раз. Ехалі на ягонае пахаваньне. Да свежавыкапанай магілы га…
Сёньня мы ехалі з Дзірам разам у апошні раз. Ехалі на ягонае пахаваньне. Да свежавыкапанай магілы гарадскіх могілак Кіева. Я на сядушцы буса, а ён побач – у закрытай труне. Ён глядзеў на мяне з вясёлай посмішкай з выдатна зробленага фотаздымка. Амаль тры гады назад мы з Дзірам і Ваяром вярталіся разам з чарговага баявога […]
Збор «Поўня» закрыты! Сябры, у нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай чуласьці збор закрыты! Апошняя с…
Збор «Поўня» закрыты! Сябры, у нас цудоўная навіна: дзякуючы вашай чуласьці збор закрыты! Апошняя сума была сабрана ўсяго за суткі. Разам мы сабралі 515,06 €. Цяпер маладая маці, якая засталася адна з малечай пасля страты мужа, не будзе адзін на адзін са сваім болем. Ваша падтрымка – гэта магчымасьць для яе атрымаць прафесійную псіхалагічную дапамогу, […]