Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Валантэры перадалі правізію, турнікеты і медыцыну ад Run21Foundation і «БіллЛайн»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#падзякі_пост Валантэры працягваюць нам дапамагаць, а мы ім – бязьмерна дзячыць! Сёньня атрымалі порцыю правізіі, турнікетаў, медыцыны ад нашых сяброў: Run21Foundation пры ўдзеле кампаніі “БіллЛайн”! Асабіста хочацца падзякаваць Марыі ды Даніле Галата.

Два інтэрв’ю з дабраахвотнікам Батальёну Каліноўскага з пазыўным «Хмель»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Прапануем Вашай увазе адразу два інтэрвью з дабраахвотнікам Батальёну імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Хмель”: кароткае інтэрвью са шпіталя пасьля баявога раненьня; інтэрвью, якое было запісанае за некалькі дзён да таго, як “Хмель” паехаў на фронт. https://youtu.be/hjRIriPZFOI За якасьць гуку прабачце, але ці гэта галоўнае?! Позывной Хмель – Батальон Кастуся Калиновского После боевого ранения доброволец […]

Батальён Каліноўскага паведаміў пра мінімум 5 беларусаў на «Азоўсталі»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Батальён Каліноўскага: “Азоўсталь” бароніць як мінімум 5 беларусаў! Прадстаўнікі беларускага Батальёну паведамілі, што апошні раз сувязь з байцамі была 4 дні таму. Паводле дабраахвотнікаў Батальёну, што падтрымлівалі сувязь з беларусамі ў Марыупалі, настрой у абаронцаў “Азоўсталі”, не гледзячы на параненні ды блакаду, бадзёры і яны шмат жартуюць: «Кажуць, што яны ў аблозе і можна весці […]

Баец з пазыўным «Кіт» распавядзе пра Бучу і гібель Ільлі «Ліцьвіна»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Запрашаем Вас прайсьці па Бучы разам з выжыўшым у пекле першых дзём абароны прыгарадаў Кіева дабраахвотнікам Батальёну імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Кіт”! Крок па кроку, хвіліна за хвілінаю ён распавядзе пра тое, як гэта было. І пра тое, як загінуў наш пабрацім Ільля “Ліцьвін”. Пераходзьце ўжо зараз, глядзіце трэйлер, цісьніце званочак.Прэмьера заўтра, 6 траўня […]

Віталь “Пума” распавёў пра фанацкі рух і шлях у Батальён імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Вядомы футбольны фанат Віталь “Пума” распавядае ў вялікім інтэрвью “Радыё Свабодзе” пра фанацкі рух, пра свой лёс у ім – ды пра тое, як апынуўся ў Батальёне імя Кастуся Каліноўскага. “Цяпер, з вайной, для мяне Расея — гэта той жа Савецкі Саюз. Тэлевізар і імпэрскія амбіцыі робяць свае справы. Яны хочуць вырашаць, як нам жыць. Але […]

Байцы Батальёну Каліноўскага зьнішчаюць пакінутыя расейскія снарады

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Снарады, што прывезьлі ва Ўкраіну, каб забіваць салдат і цывільных, ужо нікому ня зробяць крыўды! Вашае ўвазе – відэа пра тое, як чальцы нашага Батальёну зьбіраюць пакіданае ў паніцы “другой арміяй сьвету” – ды зьнішчаюць, каб гэтая савецкая зброя ўжо нікому не нарабіла шкоды. Чаму мы не выкарыстоўваем гэтыя снарады, а зьнішчаем? У нас хапае […]

Батальён просіць дасылаць беларускамоўныя кнігі, часопісы і коміксы

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Нашыя ваяры, як і ўсе свядомыя беларусы, цягнуцца да вывучэння і ўжывання роднай беларускай мовы! Нажаль, літаратуры па-беларуску ў Батальёне значна меньш чым жадання яе чытаць. Будзем радыя дапамозе ў выглядзе мастацкіх і забаўляльных твораў: ад вершаў і апавяданняў – да часопісаў і коміксаў, на беларускай мове. Адрас для бандэроляў:Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska @BelWarriors