Мы паведамлялі вам пра вайсковую аперацыю па вызваленню вёскі на Поўдні Украіны, у якой таксама прымалі ўдзел байцы батальёну «Волат». У блізкім стралковым баю падчас штурму ўмацаваных пазіцый ворага загінуў ваяр Палка Каліноўскага.Зараз вы маеце магчымасць на свае вочы ўбачыць некалькі хвілін гэтага бою. Пачуць, як наўпрост над галовамі свішчуць кулі. Адчуць гэтую атмасферу. За […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Саюз стралкоў Літвы адмаўляе стварэнне падраздзялення з беларусаў і просіць СМІ ўстрымацца ад публікацый
Дзякуй усім за цікавасць да нашай ініцыятывы. На дадзены момант мы аддаем перавагу не афішаваць нашу працу, таму што прапаганда ў Беларусі працуе і перашкаджае нам. Працэсы падрыхтоўкі ўнутры падраздзялення ідуць. Звяртаемся да СМІ з заклікам ўстрымацца ад публікацыі не ўзгодненай з кіраўніцтвам ініцыятывы інфармацыі. Пра свае дасягненні і развіццё ініціятывы будзем паведамляць на нашым […]
Два гады таму беларусы абралі свабоду і сталі пад сцягі Палка Каліноўскага
Два гады таму Беларусь зрабіла свой выбар. 9 жніўня 2020 года беларусы абралі свабоду. Свабода варта таго, каб за яе змагацца.Свабода варта таго, каб ахвяраваць дзеля яе жыццём.Свабода – гэта тое, дзеля чаго варта жыць. Менавіта таму мы, беларусы, сталі пад сцягі Палка Каліноўскага. Наш шлях да вольнай Беларусі ідзе праз вызваленне Украіны ад нашага […]
Полк Каліноўскага заявіў, што не ўдзельнічае ў канферэнцыі «Новая Беларусь»
8 жніўня 2022 года ў Вільні пачала работу канферэнцыя дэмакратычных сіл “Новая Беларусь”. У СМІ з’явіліся паведамленні, што ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Палка Каліноўскага. Афіцыйна заяўляем: удзел у канферэнцыі “Новая Беларусь” Полк Каліноўскага не планаваў. Прадстаўнікоў Палка на гэтым форуме няма.
Полк Каліноўскага падзякаваў Віктару Шакірзяну за гуманітарную дапамогу
#падзякі_пост Полк Кастуся Каліноўскага ўдзячны сакратару Ровенскай гарадской рады Віктару Уладзіміравічу Шакірзяну за перададзеную ў чарговы раз гуманітарную дапамогу для нашых байцоў: прадукты харчавання, сродкі медыцынскай дапамогі.
У Роўне з’явілася вуліца Кастуся Каліноўскага
Сёння ва ўкраінскім горадзе Роўна з’явілася вуліца Кастуся Каліноўскага Па рашэнню жыхароў гораду вуліца Віцебская будзе насіць імя нацыянальнага героя Беларусі, у гонар якога названы наш Полк.Байцы Палка Каліноўскага прынялі ўдзел у мерапрыемстве з гэтай нагоды па запрашэнню сакратара Ровенскай гарадской рады Шакірзяна Віктара Уладзіміравіча. Жыве Беларусь! Слава Україні!
Прэс-рэліз №6 Палка Каліноўскага: зарок навабранцаў, палігон і звесткі з фронту
#прэс_рэліз Прэс-рэліз № 6: зарок навабранцаў, выезд на палігон, звесткі з фронту, адказы на пытанні Глядзець на Youtube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot Кантакты для СМІ і іншых асоб:@PressBelWar – тэлеграм-канал;@BelarusAndUkraineBot – чат-бот; Давераныя валантэры нашага Палка: @belbatv @Froki327 ЯК ДАПАМАГЧЫ НАШАМУ ПАЛКУ: Перавод на карту (ў грыўнах):5375414126301919 (Monobank) Перавод на рахунак:USD IBAN: PL23102011850000410203263472EUR IBAN: PL18102011850000430203263464NAME: […]
Байцы паказалі правераны спосаб зняць стрэс пасля баявога выхаду
#відэа Трэба хутка зняць стрэс і вы не ведаеце, як гэта зрабіць? У нашых байцоў ёсць правераны эфектыўны спосаб. Паглядзіце, як цудоўна хлопцы “адстрэсоўваюцца” пасля баявога выхаду. Глядзіце больш відэа ў нашым тік-ток!
Добраахвотнікі Палка Кастуся Каліноўскага далі ўрачысты зарок
#зарок «Жыць Табою, памерці за Цябе i адрадзіць веліч Тваю! Жыве Беларусь! Жыве Вечна! Беларусь перадусім!» Добраахвотнікі, якія ўступілі ў шэрагі Палка Кастуся Каліноўскага, далі ўрачысты зарок заўсёды захоўваць вернасць Беларусі, быць вартымі памяці вялікіх продкаў і змагацца за свабоду свайго народа. Гэта зарок усіх тых, хто не можа змірыцца са злом і несправядлівасцю, гатовы […]
В Арегале стартует традиционный съезд литовских ссыльных и политзаключенных
Друзья! Благодарим за приглашение LŠS Vlado Putvinskio – Pūtvio klubo на традиционный съезд ссыльных и политзаключенных в Арегале. Это важное событие в жизни литовского общества: В 1940-1952 годах во время советской оккупации в лагеря и ссылки было вывезено более 275 тысяч жителей Литвы и Литва, как никто другой, понимает какому злу сегодня противостоит Украина и […]