Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Падтрымайце клуб «Lićviny», накіраваўшы 1,2% падаходнага падатку да 2 траўня

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Зрабі свой падатак карысным! Калі вы хочаце легальна падтрымаць клуб, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку клубу «Lićviny». Хто можа зрабіць унёсак?Кожны, хто афіцыйна працуе і плаціць падаткі у Літве. Мэта:– працяг дапамогі добраахвотнікам і іх блізкім;– паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны час. Як гэта зрабіць?– зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.– […]

Грамада «Каліноўцы» і ініцыятыва «Росквіт» віншуюць з Міжнародным днём роднай мовы вершам Алеся Гаруна

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Чаму грамада «Каліноўцы» і ініцыятыва «Росквіт» дабрачыннай арганізацыі KUS віншуюць вас з Міжнародным днём роднай мовы вершам «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам»? Гэты верш быў напісаны ў 1910 годзе. Няшмат хто з нас вывучаў яго ў школе. Яго аўтар, Алесь Гарун, быў актыўным дзеячам беларускага нацыянальнага руху і ўдзельнікам рэвалюцыйных падзей пачатку ХХ ст. […]

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы: віншаванні і вершы Уладзіміра Караткевіча

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

​ 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы! Сёння выдатны дзень, каб пачаць размову з «Прывітання», павітаць сяброў «Добрай раніцай» ці проста прачытаць верш уголас. ​У гэты дзень узгадаем радкі Уладзіміра Караткевіча з яго “Беларускай песні”: ​Дзе мой край?Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць […]

Знаёмства з беларускімі добраахвотнікамі і пераезд праз блокпост перад Львовам

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дарога на вайнуАповед 16: Знаёмства з Дзядзькам, Лахвічам і іншымі А 14-й за намі заехалі прадстаўнікі так называемага “гуманітарнага канвою Варшава-Кіеў”. (Так называў яго Савіч, які кантактаваў з Варшавай). Гэтым “гуманітарным канвоем” аказаліся сямёра такіх жа як і мы будучых беларускіх добраахвотнікаў. З-за стырна чорнага “Тэчыка” – мікрааўтобуса Volkswagen Transporter чацьвёртага пакаленьня (Т4) – выйшаў, […]

Дарога на вайну: Эмацыйны стан блізкіх быў самым цяжкім на вайне для аўтара

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дарога на вайнуАповед 15: “Ты меня оставил одну” Калі ў мяне запытваюць “Што было самым цяжкім на вайне?”, то заўсёды маюць на ўвазе рэчы, звязаныя непасрэдна з баявымі дзеяньнямі. І я магу адказаць на гэта пытаньне ў адпаведным – вайсковым ключы. Але, калі браць усе акалічнасьці, то на вайне для мяне самым цяжкім вайна не […]

У чаканьні гуманітарнага канвою на Кіеў: аповед з цэнтру ўцекачоў 6 сакавіка 2022

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дарога на вайнуАповед 14: У чаканьні гуманітарнага канвою на Кіеў У цэнтры ўцекачоў мы правялі 2 дні. Савіч быў на сувязі з Варшаўскім рэкруцінгавым цэнтрам Беларускай роты пры “Азове” (будучага палка Каліноўскага). Ён пераслаў мой пашпарт туды, каб мае дадзеныя ўпісалі ў паперы для блокпастоў на праезд да Кіева. Нас абяцалі забраць гуманітарным канвоем, які […]

Цэнтр уцекачоў у асобным будынку са спартовай заляй прымае ўцекачоў з Украіны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дарога на вайнуАповед 13: Цэнтр уцекачоў Ён размяшчаўся ў асобна стаяўшым будынку са спартовай заляй унутры. Гэта заля была хіба крышку меншая, але такая ж усім нам знаёмая з дзяцінства – як у маёй школе №19 у горадзе Баранавічы, як у будынку прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў Часовым Яру куды праз 9 месяцаў прыляціць расейская міна падчас […]

У Літве прапануюць узаконіць статус ветэранаў і забяспечыць ім падтрымку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

(BEL) Ветэраны ў Літве: юрыдычны статус ці прававы вакуум? Падчас сустрэчы ў сейме Літвы наша дабрачынная арганізацыя “KUS” звярнулася да дэпутатаў сейма з групы “За дэмакратычную Беларусь” з прапановай па ўрэгуляваньні статусу такіх добраахвотнікаў. Асноўныя пункты звароту:1. Узаконіць статус “Абаронца Свабоды”.Увядзеньне агульных крытэрыяў для наданьня статуса для ветэранаў-грамадзян Літвы і ветэранаў-замежнікаў са сталым ВНЖ. 2. […]

Збор сродкаў для беларускага ветэрана палка Каліноўскага на медыцынскую дыягностыку ў Польшчы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Збор «Нясмешны» Адкрываем збор для беларускага ветэрана палка Каліноўскага, які зараз жыве ў Польшчы (медыцынскай страхоўкі не мае). У ветэрана ёсьць праблемы з ныркамі. Яму неабходна прайсьці камп’ютарную тамаграфію (КТ). Ад вынікаў гэтага абследаваньня залежыць далейшая медыцынская дапамога яму. Поўны цыкл нефралагічнага абследаваньня у Польшчы каштуе каля 300 еўра. Просім Вашай падтрымкі, каб ветэран змог […]

16 лютага — Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы і святкаванне незалежнасці

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

​ 16 лютага — Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы! ​Сёння мы віншуем літоўскі народ з вялікім святам волі і незалежнасці. ​У 1918 годзе Акт аб незалежнасці зрабіў мару пра вольную дзяржаву рэчаіснасцю. Для нас гэты дзень — сімвал нязломнасці, адзінства і веры ў тое, што кожны народ мае права на самавызначэнне і еўрапейскую будучыню. ​Са святам, […]