4 чэрвеня 1918 г. выйшла «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча. Ён распрацаваў правапіс, які перадае літаратурную вымову: песьня; зь лесу; ня бойся. Да 1933 г. так пісалі Янка Купала*, Якуб Колас, Максім Гарэцкі. У 2005 г. выдалі ўдасканалены «Беларускі клясычны правапіс». *«…І ўсё ж ня збыўся йшчэ ўсіх бед:Мне сьняцца сны аб Беларусі». Яшчэ […]
СМІ
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
3 чэрвеня 1863 г. адбылася бітва пад Мілавідамі ў часе паўстання Кастуся Каліноўскага
3 чэрвеня 1863 г. у часе паўстання Кастуся Каліноўскага адбылася бітва пад Мілавідамі*. Каліноўцы вытрымалі ўсе атакі, а ўночы пакінулі лагер. З уласных сілы ды кемнасці перамаглі: поле бою засталося за імі. *Цікава, што цяпер тут два мемарыялы: крыж загінулым расейцам і капліца-мемарыял у гонар паўстанцаў. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары […]
У Беларусі прыняты закон аб прадпрымальніцтве з абмежаваннямі для ІП
Беларускі час №73Беларусь, усе рэгіёны Нядаўна быў прыняты закон па пытаннях прадпрымальніцтва. Як і планавалася, чыноўнікі «пачысцяць» спіс відаў дзейнасці для ІП. Тыя, хто не патрапіць у пералік, або зачыняцца, або павінны зарэгістравацца як юрыдычныя асобы. У Беларусі тэма Халакосту з прыходам Лукашэнкі негалосна зрабілася забароненаю. Ці толькі немцы адказныя за генацыд 6 мільёнаў габрэяў? […]
2 чэрвеня 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Браславу Магдэбургскае права і герб
2 чэрвеня 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Браславу Магдэбургскае права* і герб. На выяве геральдычнага знака «ў блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трыкутнік з чалавечым вокам – вокам Боскага наканавання». *Апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраванне. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі […]
Жанчыны ў Менску 1 чэрвеня 2021 г. прайшлі пад бела-чырвонымі парасонамі ў жалобу
1 чэрвеня 2021 г. па Менску прайшлі жанчыны пад бела-чырвонымі парасонамі*. Чорная вопратка сведчыла пра жалобу па загінулых ад рэжыму, чырвоныя маскі сімвалізавалі «маўклівую праяву любові, пакутаў і болю», а парасоны – «надзею і веру ў тое, што цемра не назаўсёды». *Такія акцыі беларускі ладзілі з восені 2020 г., толькі строі звычайна былі белымі. Яшчэ […]
31 траўня 1948 года нарадзілася беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч
31 траўня 1948 г. у Івана-Франкоўску нарадзілася беларуская пісьменніца, журналістка Святлана Алексіевіч. Стварыла дакументальна-мастацкую хроніку «Галасы Утопіі»: у пяці кнігах «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Атрымала Нобелеўскую прэмію ў літаратуры за «поліфанічную творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час». Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории […]
30 траўня 1999 г. на Нямізе загінулі 53 чалавек падчас гарадскога свята
30 траўня 1999 г. адбылася трагедыя на Нямізе. У той дзень на гарадское свята прыйшло каля 2,5 тысячы чалавек. Пачаўся лівень – і людзі пабеглі хавацца ў падземны пераход. Праз таўкатню загінулі 53 асобы. У 2002 г. пры ўваходзе ў метро ўсталявалі мемарыяльны знак з пералікам імёнаў загінулых. Кніга Таццяны Рэвякі і Паліны Сцепаненкі «Трагедия на […]
Гомельская праўда № 76: галоўныя навіны рэгіёну Гомельшчына ў фармаце А4 і А5
Гомельская праўда № 76 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
29 траўня 2020 г. у Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага, пачатак прэзідэнцкай кампаніі 2020
29 траўня 2020 г. у Горадні затрымалі* Сяргея Ціханоўскага, блогера і заснавальніка «Страны для жизни». Некаторыя лічаць, што менавіта з гэтай падзеі пачалася прэзідэнцкая кампанія 2020 г., што ў выніку прывяла да пратэстаў, а мноства беларусаў – да крымінальных справаў, пазбаўлення волі ці эміграцыі. *14 снежня 2021 г. Сяргею Ціханоўскаму вынеслі прысуд – 18 гадоў […]
Беларуская праўда № 76: Навіны тыдня на адной старонцы па Беларусі і рэгіёнах
Беларуская праўда № 76 Навіны тыдня на адной старонцы Беларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot