31 траўня 1948 г. у Івана-Франкоўску нарадзілася беларуская пісьменніца, журналістка Святлана Алексіевіч. Стварыла дакументальна-мастацкую хроніку «Галасы Утопіі»: у пяці кнігах «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Атрымала Нобелеўскую прэмію ў літаратуры за «поліфанічную творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час».