Зрабі свой падатак карысным! Калі вы хочаце легальна падтрымаць важныя ініцыятывы і адначасова выканаць свой падатковы абавязак, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку клубу «Lićviny». Хто можа зрабіць унёсак?Кожны, хто афіцыйна працуе і плаціць падаходны падатак у Літве. Як гэта зрабіць?1⃣ Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.2⃣ Выберыце раздзел Prašymai skirti paramą.3⃣ Запоўніце форму:Код […]
Падрыхтоўка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
16 лютага – Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы ў 1918 годзе
16 лютага – Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы 16 лютага 1918 года Літоўская Рада прыняла Акт пра аднаўленне незалежнай Літоўскай дзяржавы. Акт быў падпісаны 20 літоўскімі дзеячамі, сярод якіх – Ёнас Басанавічус, старшыня Рады. Дакумент абвяшчаў аднаўленне незалежнасці Літвы «на дэмакратычных асновах са сталіцай у Вільні». Ад імя клубу шчыра віншуем літоўскі народ з гэтым важным […]
У Браварах развітваюцца з беларускім добраахвотнікам Аляксандрам Новікам, які загінуў на Луганшчыне
Ва Украіне развітваюцца з беларускім добраахвотнікам Сёння ў Браварах, Кіеўская вобласць, праходзіць развітанне з Аляксандрам Новікам — беларускім добраахвотнікам, які загінуў у баях на Луганшчыне. Аляксандр служыў снайперам і аддаў сваё жыццё 20 студзеня, абараняючы свабоду Украіны. Ён стаў чарговым беларусам, які ахвяраваў сабой у барацьбе за ідэалы свабоды і справядлівасці. Светлая памяць Герою. Інфармацыя […]
Міхась Жызнеўскі: Герой Украіны і ўдзельнік Еўрамайдана, якому споўнілася б 37 гадоў
«Герой двух народаў: гісторыя Міхася Жызнеўскага» Сёння, 26 студзеня, споўнілася б 37 гадоў Міхасю Жызнеўскаму — беларускаму журналісту, удзельніку Еўрамайдана, Герою Украіны. Родам з Гомеля, Міхась з маладосці захапляўся гісторыяй, рыцарскім рухам і вайсковай справай. Яго жыццёвы шлях прывёў ва Украіну, дзе ён стаў часткай Самаабароны Майдана. 22 студзеня 2014 года ён загінуў на вуліцы […]
15 студзеня ўшаноўваем памяць літоўскага героя Ёнаса Жамайціса-Вітаўтаса
Сёння, 15 студзеня, мы ўшаноўваем памяць і аддаем даніну павагі Ёнасу Жамайцісу-Вітаўтасу, выбітнаму літоўскаму герою, які сваёй мужнасцю і адданасцю стаў сімвалам свабоды і незалежнасці Літвы. Ёнас Жамайціс быў сапраўдным лідарам, які з’яднаў партызанаў у барацьбе супраць несправядлівасці і жорсткасці савецкай акупацыі. Яго жыццё і дзейнасць сталі прыкладам незламнай волі і веры ў сваю краіну. […]
13 студзеня ў Літве ўшаноўваюць памяць загінулых пры абароне свабоды ў 1991 годзе
Дзень абаронцаў свабоды 13 студзеня — асаблівая дата для Літвы. У ноч з 12 на 13 студзеня 1991 года пры штурме савецкімі войскамі тэлевежы ў Вільні загінулі 14 чалавек. Гэта быў вялікі і балючы кошт за свабоду краіны. Той студзеньскай ноччу літоўцы выйшлі як адзін, поўныя рашучасці абараніць сваю свабоду. Памятайма тых, хто ахвяраваў сабой […]
1 студзеня – Дзень дзяржаўнага сцяга Літвы, сімвала свабоды і адзінства
1 студзеня – Дзень дзяржаўнага сцяга Літвы Сёння Літва адзначае важную дату – Дзень дзяржаўнага сцяга. Гэты сімвал свабоды і адраджэння нацыі ўвасабляе гонар, адвагу і адзінства літоўскага народа. Жоўты колер сімвалізуе святло і росквіт, зялёны – жыццё і надзею, а чырвоны – кроў, пралітую за незалежнасць. Разам яны ўвасабляюць любоў да радзімы і глыбокую […]
Пажаданні сілы, веры і адзінства ў Новым годзе ад клуба “Lićviny”
Шаноўныя сябры і сяброўкі! У гэты святочны час хочам пажадаць вам сілы і веры ў лепшае. Няхай новы год стане часам змен і новага пачатку, калі надзеі ажыццяўляюцца, а справядлівасць займае сваё месца. Жадаем мужнасці, адзінства і святла, якое прывядзе да мары аб свабодзе і годнасці.Няхай наступны год прынясе нам усім радасць і здароўе. З […]
27 лістапада – Дзень Герояў: памяць пра Слуцкі збройны чынСёння мы ўшаноўваем тых, хто ў лістападзе …
27 лістапада – Дзень Герояў: памяць пра Слуцкі збройны чын Сёння мы ўшаноўваем тых, хто ў лістападзе 1920 года ўзяўся за зброю, каб бараніць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Што такое Слуцкі збройны чын?Гэта ўзброенае змаганне жыхароў Случчыны супраць Савецкай улады. Часовая Рада Случчыны абвясціла аднаўленне ўлады БНР і стварыла Слуцкую брыгаду з мясцовых жыхароў. На […]
Мы выходзім 27 лістапада, каб быць пачутымі.Наша мэта — змяніць стаўленне да беларусаў у краінах Еўр…
Мы выходзім 27 лістапада, каб быць пачутымі.Наша мэта — змяніць стаўленне да беларусаў у краінах Еўропы. Мы зацікаўленыя ў інтэграцыі і супрацы на бяспеку Еўропы. 27 лістапада а 12 гадзіне ля Сейма збіраюцца усе беларусы, для каго слова гонар і годнасць не проста словы. Спыніце штодзённыя клопаты і працу, і разам прыйдзем заявіць пра правы […]